БЕЛ Ł РУС

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс

25.08.2026 / 22:31

Nashaniva.com

Як адзначыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, Тэрэнс Кроўфард з першых дзён вайны падтрымлівае Украіну, піша «РБК-Украіна».

Уладзімір Зяленскі са шчанюком Фрэяй. Скрыншот з відэа

Баксёр падарыў Зяленскаму незвычайнага шчанюка амерыканскага пітбультэр’ера — дзяўчынку назвалі Фрэяй. Яе дзед, сабака па мянушцы Атос, у свой час перажыў расійскую акупацыю Бучы.

Імя для шчанюка выбралі невыпадкова. Фрэя названая ў гонар будучай сістэмы супрацьпаветранай абароны FREYJA, якую распрацоўваюць пры ўдзеле Украіны. Яна павінна стаць надзейным сродкам абароны ад балістычных ракет.

Чытайце таксама:

Украіна атрымала партыю ракет да Patriot

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці

Каментары да артыкула