БЕЛ Ł РУС

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries

26.08.2026 / 07:26

Nashaniva.com

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па Катоўску.

У Катоўску загарэўся склад Wildberries пасля атакі БПЛА. 

У Wildberries паведамілі, што ў выніку атакі БПЛА на Тамбоўскую вобласць «быў пашкоджаны лагістычны аб’ект кампаніі, узнікла ўзгаранне».

Атаку на WB таксама пацвердзіў губернатар Яўген Первышоў. Паводле яго слоў, плошча ўзгарання склала больш за 100 000 квадратных метраў. Па папярэдняй інфармацыі, паранены адзін супрацоўнік — ён атрымаў струс мозгу ад выбуховай хвалі.

Склад WB у Катоўску ўжо падвяргаўся атацы БПЛА 18 ліпеня. Тады пасля трапляння БПЛА на тэрыторыі склада пачаўся пажар. Загінулі сем супрацоўнікаў начной змены, яшчэ 25 чалавек пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула