БЕЛ Ł РУС

Наста Кудасава выпраўляецца ў восеньскі паэтычны тур па Заходняй Еўропе

26.08.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва «Камунікат» наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Берлін з прэзентацыямі новай кнігі «Лірыка».

Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта «Лірыка» стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі, піша bellit.info.

Падчас размовы гаворка пойдзе:

— пра кнігу «Лірыка» і прынцыпы адбору вершаў для яе;

— пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй;

— пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу;

— пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні;

— пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе.

Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой.

Расклад сустрэчаў:

10 верасня / Прага

Пачатак а 19:00
Cafe Time Music — Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

11 верасня / Браціслава

Пачатак а 17:45
Bratislavska Platforma Mladych
Štefanikova 35

12 верасня / Вена

Пачатак а 18:00
Unlimited Democracy
Operngasse 20, 1040 Wien, Austria

13 верасня / Цюрых

Пачатак а 18:00
Josefstrasse 102, 8005 Zürich
Punto de Encuentro

Час і месца сустрэчы ў Берліне яшчэ ўзгадняюцца. Сачыце за абвесткамі.

На кожнай прэзентацыі будзе набыць кнігі Фундацыі Kamunikat.org.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула