БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» зняпраўдзіў чуткі пра адмову ад білетаў у грамадскім транспарце з 1 верасня

26.08.2026 / 13:10

Nashaniva.com

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра тое, што з 1 верасня ў гарадскім транспарце Мінска пачнуць масава ставіць тэрміналы для аплаты банкаўскімі карткамі, а звыклыя талоны нібыта знікнуць. «Мінсктранс» гэтыя паведамленні абвергнуў.

Фота: Lookby.media

У кампаніі паведамілі, што з 1 верасня пасажырам будуць даступныя ўсе звыклыя спосабы аплаты праезду ў гарадскім наземным транспарце.

Талоны, як і раней, можна будзе набыць у кіроўцы, у кіёсках «Мінсктранса», у касах метрапалітэна і ў кіёсках сеткі «Табакерка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула