БЕЛ Ł РУС

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ

26.08.2026 / 13:24

Nashaniva.com

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён трапіў пад украінскія санкцыі.

Маштабнае двухдзённае свята разгорнецца ў Гродне 4 і 5 верасня. У суботу, 5 верасня, на галоўнай сцэне горада на плошчы Леніна пройдзе вялікі канцэрт.

Хэдлайнерам будзе расійскі рэпер МОТ. Сярод яго вядомых песень — «Шадэ», «Капкан», «Балада».

У 2017 годзе рэпер трапіў у базу ўкраінскага сайта «Міратворац» — за выступы ў анэксаваным Крыме. А ў 2022‑м трапіў пад персальнальныя ўкраінскія санкцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула