БЕЛ Ł РУС

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»

26.08.2026 / 13:51

Nashaniva.com

Акупацыйны расійскі суд абвінаваціў яе ў дзяржздрадзе.

70‑гадовую Святлану Лой з акупаванай Запарожскай вобласці асудзілі за данаты на агульную суму 63 тысячы расійскіх рублёў (750 даляраў) на УСУ. Пенсіянерцы далі 15 гадоў калоніі — яе дзеянні палічылі «дзяржздрадай».

Пасля таго як суддзя вынес прысуд, жанчына заспявала ўкраінскую песню «Рідна мати моя».

Гэта не адзіны выпадак, калі на акупаваных тэрыторыях вынеслі жорсткі прысуд пенсіянерцы.

Так, нядаўна 14 гадоў калоніі далі пенсіянерцы з акупаванага Бярдзянска па справе аб дзяржаўнай здрадзе, піша Бі-бі-сі.

Паводле версіі расійскіх сілавікоў, пасля пачатку вайны ў жанчыны, якая нарадзілася ў 1952 годзе, «сфармавалася ўстойлівае негатыўнае стаўленне да прадстаўнікоў расійскіх дзяржаўных органаў улады».

Следства сцвярджае, што летам 2024 года пенсіянерка праз мабільны дадатак украінскага банка перавяла ўкраінскім вайскоўцам 1500 грыўняў (прыкладна 33 даляры). На думку расійскага следства, гэта нанесла шкоду бяспецы Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула