БЕЛ Ł РУС

У Мінску да канца года будзе 40 працэнтаў прыпыначных павільёнаў новага ўзору

27.08.2026 / 07:55

Nashaniva.com

Сёлета плануецца замена 225 штук.

AP Photo Pavel Bednyakov

У горадзе сістэмна абнаўляюцца прыпыначныя павільёны. Да канца 2026 года каля 40 % з іх будуць новага ўзору. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар «Гаррэмаўтадора Мінгарвыканкама» Максім Белавус, пішуць Мінск-Навіны.

— Мы актыўна займаемся гэтай працай апошнія гады, — адзначыў Максім Белавус. — Сёння на абслугоўванні прадпрыемства знаходзіцца 2 031 павільён. У горадзе зацверджаная трохгадовая праграма па іх абнаўленні. Напрыклад, сёлета запланавана замена 225 збудаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула