Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон
Apple назвала дату прэзентацыі новага айфона.
Тэатр Стыва Джобса ў Куперціна. дзе праходзяць прэзентацыі. Фота: Godofredo A. Vásquez / AP
Кампанія Apple разаслала запрашэнні на прэзентацыю, якая адбудзецца 9 верасня ў Apple Park — штаб-кватэры кампаніі ў Куперціна (Каліфорнія). Як чакаецца, на мерапрыемстве прадставяць першы складны айфон і іншыя навінкі, паведамляе Axios.
Прэзентацыя пачнецца а 10:00 па мясцовым часе (20:00 па Мінску) у тэатры імя Стыва Джобса.
Мерапрыемства стане першай буйной падзеяй Apple пасля змены генеральнага дырэктара.
Амерыканскі інжынер і топ-менеджар кампаніі Apple Джон Тэрнус зменіць Ціма Кука на пасадзе кіраўніка кампаніі 1 верасня.
Сёлета прэзентацыя можа стаць значна маштабнейшай у сувязі з выхадам першага складанага смартфона Apple. Паводле звестак галіновых крыніц, прылада атрымае канструкцыю з гарызантальным складаннем: яе знешні экран можа мець дыяганаль каля 5,5 цалі, а ўнутраны — каля 7,8 цалі. Пры гэтым, як чакаецца, Apple паспрабуе зрабіць месца згіну на дысплеі менш прыкметным.
Адначасова карыстальнікі і прыхільнікі Apple чакаюць, што восенню кампанія таксама прадставіць iPhone 18 Pro і iPhone 18 Pro Max. Сярод меркаваных змен у прыладах — новы чып A20 Pro, больш кампактны Dynamic Island (інтэрактыўная вобласць у верхняй частцы экрана) і асноўная камера са зменнай дыяфрагмай.