БЕЛ Ł РУС

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце

27.08.2026 / 09:50

Nashaniva.com

Пры тым, што пік яшчэ не пройдзены.

Фота: Carrastock, Getty Images

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце, піша Financial Times. У 2023 годзе ў свеце было вырашчана 76,2 млрд курэй супраць 48,3 млрд у 2006-м.

Рухавіком росту стаў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, за ім — Амерыка і Еўропа. Пры гэтым дзве краіны — Кітай і ЗША — забяспечваюць траціну сусветнага попыту.

Мяса, якое на працягу большай часткі XX стагоддзя было дарагім выбарам для меншасці, у XXI стагоддзі стала любімай крыніцай бялку — і папулярнасць курыцы працягвае расці, гаворыцца ў артыкуле. Эксперты лічаць, што «пік курыцы» яшчэ не пройдзены.

Поспех птушкі тлумачыцца яе коштам, эфектыўнасцю кармлення, хуткасцю вытворчасці і адсутнасцю культурных або рэлігійных абмежаванняў, у адрозненне ад свініны ці ялавічыны.

Курыца лёгка адаптуецца да любой кухні, рэлігіі і цэнавага сегмента. McDonald's, які будаваў свой бізнес на бургерах з ялавічыны, у апошняй справаздачы заявіў, што сусветны рынак курыцы ўдвая большы за рынак ялавічыны і расце хутчэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула