БЕЛ Ł РУС

Маляваныч агучыў зборнік казак уласнага аўтарства

27.08.2026 / 14:52

Nashaniva.com

Ініцыятыва «Кніжны воз» апублікавала зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай «Надвор’е, якое пакрыўдзілася».

Гэтыя казкі не выдаваліся на паперы і выходзяць упершыню менавіта ў аўдыяфармаце, піша bellit.info.

Рэдактаркай тэкстаў выступіла Наста Кахан, за музычнае афармленне адказваў Алег Удалееў, вокладку намаляваў сямігадовы хлопчык Паша, а чытае казкі сам аўтар — Аляксандр Ждановіч.

За дапамогу ў стварэнні аўдыякнігі ініцыятыва «Кніжны воз» дзякуе неабыякавым беларусам і беларускам штата Вашынгтон.

Слухаць можна на сайце ініцыятывы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула