У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля
Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», як змяніліся валютныя перавагі беларусаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле слоў Андрэя Картуна, еўра, які раней займаў больш за 20% у структуры беларускіх валютных плацяжоў, цяпер практычна перастаў карыстацца попытам і яго доля імкнецца да нуля.
Зменшылася і цікавасць беларусаў да даляра. Пры гэтым насельніцтва ўсё часцей захоўвае грошы ў беларускіх рублях. Агульны аб’ём дэпазітаў грамадзян перавысіў 25 мільярдаў рублёў, а каля 70% укладаў цяпер намінаваныя ў рублях. Яшчэ некалькі гадоў таму прыкладна палова дэпазітаў была ў далярах.
Андрэй Картун таксама адзначыў, што ўжо трэці год запар беларусы ў цэлым больш прадаюць замежную валюту, чым купляюць.
Чытайце таксама:
Нацбанк падлічыў, колькі грошай беларусы адправілі за мяжу і колькі атрымалі
Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей
Рублёвыя дэпазіты з пачатку года выраслі амаль на 18 працэнтаў