БЕЛ Ł РУС

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА

27.08.2026 / 19:29

Nashaniva.com

У Мінску на адной са спартыўных пляцовак заўважылі незвычайных «футбалістаў» — варон, якія гулялі з мячом, піша «Анлайнер».

Скрыншот з відэа

На відэа, апублікаваным у Threads, відаць, як адна з птушак упэўнена катае мяч дзюбай і нават нібыта адпрацоўвае вядзенне.

Посмотреть в Threads

Ролік хутка сабраў сотні каментароў. Карыстальнікі жартавалі, што перад імі «перароджаныя Марадоны», будучыя форварды зборнай Беларусі і вароны, якія жывуць сваё найлепшае жыццё.

Дарэчы, крумкачовыя птушкі лічацца аднымі з самых разумных птушак. Яны могуць запамінаць чалавечыя твары, разгадваць галаваломкі і рабіць простыя статыстычныя высновы. Нягледзячы на адносна невялікі мозг, у іх каля 1,5 мільярда нейронаў, што забяспечвае высокія кагнітыўныя здольнасці.

Чытайце таксама:

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса

Каментары да артыкула