БЕЛ Ł РУС

Яшчэ аднаго польскага святара высылаюць з Беларусі

27.08.2026 / 22:48

Nashaniva.com

Яшчэ адзін святар Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы не атрымаў ад беларускіх уладаў дазволу на працяг пастырскага служэння ў краіне. Гэта ўжо трэці падобны выпадак з пачатку года, піша «Хрысціянская візія».

Януш Пуліт у цэнтры. Фота: instagram.com/kostel_pruzhany

Пра сітуацыю паведаміў вернікам біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка. Паводле яго слоў, дзяржаўныя органы не ўзгаднілі далейшае служэнне ксяндза Януша Пуліта, які перад тым на працягу 32‑х гадоў быў пробашчам парафій у Ружанах і Лыскаве Пружанскага раёна.

Біскуп адзначыў, што Пінскай дыяцэзіі і без таго складана забяспечваць рэгулярную пастырскую апеку ўсіх парафій ад Брэста да Гомеля праз недахоп мясцовых святароў. Ён падкрэсліў, што шматгадовы пробашч пакідае Беларусь не па ўласнай волі, і назваў гэта «болем для ўсіх нас».

Раней выпадкі непрацягвання дазволаў польскім святарам кіраўнікі іншых епархій публічна не каментавалі, таму вернікі даведваліся пра іх пераважна з неафіцыйных крыніц.

Пры гэтым, паводле інфармацыі «Хрысціянскай візіі», яшчэ двое польскіх святароў Пінскай епархіі, у якіх заканчваўся тэрмін дазволаў на служэнне, атрымалі новыя дазволы яшчэ на паўгода.

Чытайце таксама:

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання

З Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх святароў. У Магілёве ўжо развіталіся з пробашчам — і з праектам новага касцёла

Руіны касцёла ў Бабруйску бясплатна аддалі «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву

Каментары да артыкула