БЕЛ Ł РУС

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска

28.08.2026 / 10:37

Nashaniva.com

У Мінску актыўна ствараюць адзіную сістэму відэаназірання ў жылым сектары.

Плануюць паставіць 20 тысяч відэакамер, піша БелТА.

У жылым сектары сталіцы ўжо ўстаноўлена больш за 1 тысячу відэакамер, да канца года гэтая лічба павялічыцца ў тры разы. Завяршыць праект плануюць на працягу двух гадоў. Зараз спецыялісты «Белтэлекама» працягваюць абследаванне жылых дамоў, каб вызначыць месцы для ўстаноўкі відэакамер.

«Ужо абследавана больш за 58% жылых дамоў. Спецыялісты вызначаюць на іх фасадах па тры кропкі, дзе ў далейшым будуць устаноўлены відэакамеры. Яны будуць накіраваны найперш на дзіцячыя і кантэйнерныя пляцоўкі, пешаходныя сувязі. Гэта дазволіць кантраляваць якасць выканання і своечасовасць аказання такіх жыллёва-камунальных паслуг, як вываз смецця, утрыманне ў належным стане дзіцячых гульнявых пляцовак, уборка прылеглых тэрыторый. І, як вынік, — стварэнне камфортных і бяспечных умоў для жыцця гараджан», — расказала генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.

Таксама прапрацоўваецца магчымасць дадатковага абсталявання шматкватэрных жылых дамоў камерамі, якія ў рэжыме анлайн будуць весці відэаназіранне з боку вулічна-дарожнай сеткі. Накіраваныя яны будуць на зялёныя зоны і праезды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула