БЕЛ Ł РУС

Да 90‑гадовага юбілею паэта выйшла кніга пра Генадзя Бураўкіна

28.08.2026 / 11:50

Nashaniva.com

Адмыслова да яго 90‑гадовага юбілею выйшла кніга «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» — плён шматгадовага вывучэння хатняга архіва паэта і працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, піша Reform.news.

Сам Бураўкін не пакінуў мемуараў, але засталіся ягоныя аповеды пра калегаў-пісьменнікаў, пра працу ў «Маладосці» і «ЛіМе», на Дзяржтэлерадыё, яны ўпершыню сабраныя разам пад адной вокладкай.

Асоба Бураўкіна ярка праявілася не толькі ў ягоных аповедах, але і ва ўспамінах і дзённікавых запісах тых, хто добра яго ведаў (напрыклад, жонкі Юліі Якаўлеўны), а таксама ў эпісталярыі і архіўных дакументах, што ў пераважнай большасці публікуюцца ўпершыню.

Выданне можна набыць у «Акадэмкнізе».

Чытайце таксама:

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар

Каментары да артыкула