БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах

28.08.2026 / 11:58

Nashaniva.com

Загінулым учора пры выбуху машыны вайскоўцам меркавана быў Сяргей Сячкоў.

Вядомыя з уцечак дэталі біяграфіі Сячкова супадаюць з дадзенымі, якія публікаваліся напярэдадні расійскімі СМІ. Бацька Сячкова пацвердзіў «Агенцтву», што ягоны сын загінуў пры выбуху.

Паводле звестак украінскага праекта «Міратворац», ён служыў у 332‑м асобным гвардзейскім верталётным Чырванасцяжным палку. Служачых гэтага палка ГУР Украіны называла ваеннымі злачынцамі.

Сячкову 43 гады, ён родам з Разані. Жонку загінулага, якая сама пацярпела пры выбуху, завуць Ганна. Яна працуе ў пункце выдачы заказаў, каля якога адбыўся выбух.

Сячкоў, паводле ўцечак, жыве ў доме 24 корпус 1 па Колпінскай шашы. Гэты дом знаходзіцца прыблізна за 100 метраў ад месца выбуху.

«Падарвалі», — напісаў бацька Сячкова на пытанне «Агенцтва».

«Агенцтву» не ўдалося датэлефанавацца па тэлефонах самога Сячкова, яго жонкі і іншых сваякоў раніцай у пятніцу. Загінулы дакладваў начальству, што знаходзіцца «ў спісах на ліквідацыю».

Ён служыў у войсках ВПС СПА ў званні падпалкоўніка. Старонка Сячкова ёсць на сайце праекта «Міратворац», дзе гаворыцца, што ён служыць у 332‑м асобным гвардзейскім верталётным палку (уваходзіць у склад 6‑й арміі ВПС і СПА) у званні маёра.

У маі 2022 года ГУР Украіны абвінавачвала вайсковую частку, дзе, па даных «Міратворца», служыў Сячкоў, у нанясенні ракетных і бомбавых удараў па мірным насельніцтве Украіны на Слабажанскім напрамку.

Чытайце таксама:

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію

Каментары да артыкула