Пяскоў: Мірныя перамовы з Украінай зараз «глыбока на паўзе»
Украіна не хоча вырашаць канфлікт мірным шляхам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.
Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР
«Пытанне мірных перамоваў — зараз гэтая тэма глыбока знаходзіцца на паўзе, новых ідэй ніякіх няма», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У Кіеве ведаюць расійскія патрабаванні, але не хочуць «абмяркоўваць гэта мірным шляхам». Таму Расія «працягвае забяспечваць пазітыўную» для сябе «дынаміку на франтах», — дадаў прэс-сакратар.
«Украіна не хоча вырашаць канфлікт мірным шляхам», — зазначыў Дзмітрый Пяскоў.
Таксама ён зазначыў, што размовы Уладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам пакуль няма ў планах, а з Лукашэнкам Пуцін паразмаўляе заўтра ў другой палове дня.