Яна Вольская апублікавала верш пра сны аб Беларусі
Пісьменніца Яна Вольская, жонка музыкі Лявона Вольскага, апублікавала ў сваім фэйсбуку твор пра Менск, поўны настальгіі.
Яна Вольская, фота з яе фэйсбука
Мне сняцца сны аб Беларусі,
І Беларусі я прыснюся.
У веснавым Зялёным Лузе
Я застануся.
Стаіць цягнік, святло ў вагоне,
Так шмат валізак на пероне.
І дахі тонуць у сутонні,
І горад тоне.
Агні мігцяць, сядай на ровар,
Убачыш, дзень пачнецца новы.
І новы ён спадзеў падорыць
У простых словах.
Трамвай грукоча па праспекце,
Нас гоніць вецер нібы вецце.
У веснавым Зялёным Лузе
Я часам снюся Беларусі.