Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў
27 жніўня ў Маскве ўручаны прэміі «Камертон» імя Ганны Паліткоўскай. Прэмія, заснаваная ў памяць аб забітай у 2006 годзе журналістцы «Новай газеты», была ўручаная 14‑ы раз, паведамляе выданне.
Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images
Узнагарода адзначае выдатныя дасягненні ў абароне правоў чалавека і мужнасць у адстойванні свабоды слова. Яе ўручаюць за сумленнасць, грамадзянскую адказнасць, годнасць і чалавечае спачуванне.
Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады станавіліся журналісты, праваабаронцы і дзеячы культуры.
Сёлета асаблівы прыз-камертон з надпісам «за выратаванне жыццяў» уручаны Джону Коўлу, спецпасланніку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Менавіта ён быў тым чалавекам, які, гледзячы на гэтых людзей, вымавіў галоўныя словы: «Вы свабодныя».
Былы галоўны рэдактар, нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў абвяшчае Джона Коўла. Фота: Новая газета
Сёлета лаўрэатамі сталі:
— інтэрнэт-медыя The Bell — у намінацыі «За эталонную дакладнасць у эпоху хаосу»
— «Вёрстка» — «за тэксты, якія стануць гісторыяй».
— Прэмію ў намінацыі «За ўсіх» атрымаў музыкант Барыс Грабеншчыкоў.
Нядаўна Джон Коўл заявіў, што найбліжэйшым часам чакае вызвалення вялікай групы палітвязняў.
Нагадаем, што ў выніку візітаў амерыканскай дэлегацыі ў папярэднія разы былі вызваленыя 438 чалавек: 21 чэрвеня 2025 года — 14 палітвязняў, 11 верасня — 51 чалавек, 13 снежня — 123 чалавекі, 19 сакавіка 2026 года — 250 чалавек.