У Віцебску ліквідавалі рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне лютэран
26 жніўня ў Віцебскі абласным судзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі рэлігійнага аб’яднання Евангелісцка-Лютэранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, піша «Віцебская вясна».
Суд разгледзеў заяву Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, які прасіў ліквідаваць аб’яднанне ў сувязі з тым, што яно не прайшло перарэгістрацыю. Усё вырашалася паводле пісьмовых дакументаў, бо афіцыйныя прадстаўнікі бакоў прасілі суд разгледзець справу ў іхную адсутнасць.
Адзін з парафіян, які прыйшоў на паседжанне, распавёў, што суддзя зачытала толькі заяву прадстаўніка дзяржаўных уладаў. Пра пісьмовыя пярэчанні, падпісаныя кіраўнікамі рэлігійнай структуры, сказала толькі тое, што яны на беларускай мове, і агучваць не стала.
Суд задаволіў заяву Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і прыняў рашэнне аб ліквідацыі.
Чытайце таксама:
Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»
Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія
Стала вядома, калі спыніць працу Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва