БЕЛ Ł РУС

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА

28.08.2026 / 18:11

Nashaniva.com

Гэтым летам каля Нацыянальнай бібліятэкі і на яе даху прайшло некалькі гучных вечарынак. У сярэдзіне ліпеня каля сцен будынка выстраілася велізарная чарга ахвотных трапіць на дыджэй-сэт на даху. А ў пачатку жніўня каля галоўнага ўваходу выступіла папулярная цяпер тэхна-група Police in Paris. Яшчэ адну вечарынку правялі напярэдадні: нагодай павесяліцца стала развітанне з летам, піша выданне «Анлайнер».

Танцы запланавалі на вечар 27 жніўня. Гасцей чакалі на 23‑м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі — менавіта там, дзе знаходзіцца аглядная пляцоўка. Трапіць туды можна было па звычайным квітку: ён каштуе 15 рублёў для дарослых і 10 рублёў для ільготных катэгорый (школьнікаў і студэнтаў). Дарэчы, ніякіх узроставых абмежаванняў для ахвотных патанцаваць не было.

 

Гэтым разам выступалі чатыры дыджэі: Dombrovski, Chaki, Alena Soroko і Frukt. Наведвальнікі вечарынкі паспелі паглядзець маляўнічы заход сонца — і, як бы сумна гэта ні гучала, эфектна развітацца з цёплым сезонам. 

Чытайце таксама:

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ

Каментары да артыкула