Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА
У Мінску стартаваў Фестываль узбекскай дыні, які сабраў каля Палаца спорту вялікую колькасць людзей. Мерапрыемства адкрылася 28 жніўня, а найбольшы ажыятаж выклікалі дэгустацыя і продаж дыняў, піша Tochka.by.
Наведвальнікі загадзя выстройваліся ў чаргу, абмяркоўвалі розныя сарты і цікавіліся, ці ўсім хопіць дыняў.
Да пачатку фестывалю арганізатары не паведамлялі кошт прадукта, але пасля адкрыцця стала вядома, што кілаграм узбекскай дыні каштуе 2 рублі. Для многіх наведвальнікаў такая цана стала прыемнай нечаканасцю.
На фестывалі можна было паспрабаваць некалькі сартоў, у тым ліку «тарпеду», «акругу», «Аби-навот» і «кукчу». Асаблівая ўвага была прыкаваная да незвычайнай кавуновай дыні — яе лупіна мае палоскі, падобныя да кавуна. За гэтыя плады нават узнікла невялікая барацьба сярод купцоў. Арганізатары паабяцалі, што ў суботу прывязуць такіх дыняў значна больш.
Усяго з Узбекістана ў Беларусь даставілі некалькі тон прадукцыі. Прыкладна паўтары тоны дыняў прывезлі напярэдадні, а яшчэ каля тоны даставілі самалётам, каб захаваць свежасць пладоў.
Фестываль мае не толькі гастранамічны, але і культурны характар. Наведвальнікам прапанавалі вінаград, арэхі, свежую і сушаную садавіну, гародніну і іншыя прадукты з Узбекістана. Таксама можна было пакаштаваць плоў, самаркандскія праснакі і іншыя нацыянальныя стравы.
Акрамя гэтага, у праграме прадугледжаныя канцэрты, выступленні танцавальных калектываў, прэзентацыі узбекскіх традыцый і рамёстваў. Арганізатары спадзяюцца, што фестываль стане штогадовым і ператворыцца ў новую традыцыю Мінска.
Чытайце таксама:
На Дзень горада ў Гродне правядуць фестываль ліхтарыкаў
У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач
Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА