БЕЛ Ł РУС

Трамп абвясціў пра заключэнне з Венесуэлай найбуйнейшай нафтавай здзелкі ў гісторыі

29.08.2026 / 11:11

Nashaniva.com

Па ягоных словах, забяспечаны кантроль ЗША над большасцю з больш як 65 млрд бараляў.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Трамп абвясціў пра ўкладанне з Венесуэлай найбуйнейшай нафтавай здзелкі ў гісторыі. Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social.

«Па маім даручэнні дзяржаўны сакратар Марка Рубіа і міністр абароны Піт Хегсет, цесна супрацоўнічаючы з паважаным часовым прэзідэнтам Венесуэлы Дэлсі Радрыгес і дзякуючы партнёрству з прыватным бізнэсам, забяспечылі кантроль ЗША над большасцю з больш чым 65 млрд барэляў даказаных запасаў нафты ў Венесуэле без выдаткаў для амерыканскіх падаткаплатнікаў», — сцвярджае Дональд Трамп.

Паводле яго слоў, у выніку ўгоды ЗША больш чым удвая павялічаць свае запасы нафты, павялічаць імпарт нафты, а ў будучыні гэта дазволіць «істотна знізіць цэны на бензін для ўсіх амерыканцаў».

«Гэтая здзелка значна ўмацуе і без таго ўсё больш шчыльныя адносіны паміж Венесуэлай і Злучанымі Штатамі!» — адзначыў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула