БЕЛ Ł РУС

З верасня ў Мінск вернуцца сельскагаспадарчыя кірмашы

29.08.2026 / 12:27

Nashaniva.com

У сталіцы будзе арганізавана каля 90 пляцовак для гандлю сезоннай гароднінай, расказаў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Камендант, пішуць Мінск-Навіны.

Фота: Мінская праўда

Як і ў папярэднія гады, кірмашы будуць праходзіць у кожным раёне сталіцы. Агульнагарадскі гандаль разгорнецца таксама на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны», якая можа размясціць вялікую колькасць прадаўцоў і пакупнікоў.

Аднак ёсць і істотнае змяненне: кірмашы каля Палаца спорту зноў пачнуць праводзіць на рэгулярнай аснове.

Каля Палаца спорту, акрамя адкрыцця, будуць праходзіць кірмашы выхаднога дня на працягу верасня, кастрычніка і лістапада, калі дазволяць умовы надвор’я.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула