БЕЛ Ł РУС

Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў першы рэйс з Душанбэ

29.08.2026 / 13:40

Nashaniva.com

Самалёт авіякампаніі Somon Air прызямліўся пад вадзяной аркай — традыцыйным сімвалам адкрыцця новага маршруту, піша БелТА.

Ля трапа пасажыраў і экіпаж сустрэлі з традыцыйным беларускім караваем.

«Гэта хуткі і камфортны для пасажыраў спосаб дабрацца да месца прызначэння без працяглых перасадак. Выказваем упэўненасць, што авіякампанія не абмяжуецца адным рэйсам на тыдзень, і гатовыя да абслугоўвання росту пасажырапатоку на напрамку паміж Душанбэ і Мінскам з якасцю, якая адпавядае міжнародным стандартам», — адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Уладзімір Чаравухін.

Палёты будуць выконвацца адзін раз на тыдзень — па суботах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула