БЕЛ Ł РУС

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу

29.08.2026 / 15:37

Nashaniva.com

Блогерка Вольга Такарчук заявіла, што яе крытыка мела на мэце «спыніць яго ад тых фатальных памылак, якія ў выніку ён і здзейсніў».

Фота: stranadlyazhizni / Instagram (Сяргей Ціханоўскі), Радыё «Свабода» (Вольга Такарчук)

«Я шчыра прашу прабачэння ў Сяргея Ціханоўскага за сваю фразу пра тое, што яго не прымала ніводная камера. Мне не варта было гэтага казаць, бо толькі яму аднаму вядома, што з ім рабілі ў турме, у якой ён увогуле не павінен быў апынуцца, як і ўсе астатнія ПЗ, у тым ліку і я. У кожнага свой парог страху, болю і вынослівасці. Што да ўсяго астатняга, то я ніколі не абражала ні яго, ні каго-небудзь іншага. Кожнае маё відэа пра Сяргея было накіраванае толькі на тое, каб ён задумаўся над тым, што робіць і што кажа. Я ніколі не апускалася да прыніжэнняў. Я спрабавала спыніць яго ад тых фатальных памылак, якія ў выніку ён і здзейсніў. Шкада, што Сяргей успрыняў гэта як вайну», — напісала яна ў сваім фэйсбуку.

Яна кажа, што разумее, што ўсе, хто выйшаў з лукашэнкаўскага палону, — глыбока траўмаваныя людзі.

«Нам давялося перажыць тое, чаго мы не павінны былі перажываць і праз што не павінны былі праходзіць. Але такая цана барацьбы за свабоду Беларусі», — дадала яна.

Раней у эфіры «Еўрарадыё» Вольга рэзка выказалася пра Сяргея Ціханоўскага.

«У мяне ўзнікае пытанне. Выходзяць людзі — не толькі палітзняволеныя, але і проста зняволеныя. І задаюць пытанне: чаму цябе не прыняла ніводная камера? Можа, ты гэта людзям раскажаш? Чаму за ўвесь час, які ты сядзеў, ты ў ні аднаго прадольнага (дзяжурнага па калідоры з камерамі ў СІЗА ці турме — НН) не пацікавіўся пра людзей, якія выйшлі за цябе і з-за цябе селі. Пра турму там ёсць [да цябе] пытаннечкі, Сярожа», — заявіла блогерка ў эфіры «Еўрарадыё».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула