БЕЛ Ł РУС

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі

29.08.2026 / 15:42

Nashaniva.com

Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». Экспазіцыя раскажа пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе. 

Арганізатары будуць удзячныя за любыя экспанаты, звязаныя з «Нашай Нівай»: артэфакты, рукапісы, фотаздымкі, памятныя рэчы, перапіску з Рэдакцыяй часоў, калі яна была яшчэ папяровая — карацей, усё, у чым адбіўся час.

Звяртайцеся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская (Vilniaus g.), 20. Ці праз e-mail hello@vilnia.com. Або праз тых людзей, якіх ведаеце асабіста

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула