БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне аўтамабіль насмерць збіў пешахода

29.08.2026 / 16:53

Nashaniva.com

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося позна ўвечары 28 жніўня ў аграгарадку Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Каля 22:20 29‑гадовы кіроўца Audi ехаў па вуліцы Пятра Янкевіча ў напрамку ад вёскі Лахва да вуліцы Гімбатава. Каля дома №41 аўтамабіль збіў 33‑гадовага мясцовага жыхара, які знаходзіўся на праезнай частцы.

Пешаход не меў святлоадбівальнага элемента. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула