БЕЛ Ł РУС

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў

29.08.2026 / 21:11

Nashaniva.com

На Мінскім трактарным заводзе патрабуюцца 1463 работнікі — столькі прапаноў ад гэтага наймальніка размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій. Выданне «Люстэрка» паглядзела, якія кадры і на якія заробкі патрабуюцца на гэта прадпрыемства.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Прапановы па заробках прыкметна адрозніваюцца. Напрыклад, кіраўнікам структурных падраздзяленняў па вытворчасці і эксплуатацыі ў апрацоўчай прамысловасці, у галіне энергазабеспячэння, водазабеспячэння, збору і апрацоўкі адкідаў гатовыя плаціць ад 3000 да 4500 рублёў. Як правіла, наймальнікі пазначаюць у аб'явах сумы да выплаты падаткаў. Гэта значыць, на рукі выйдзе менш.

Наладчыку станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем абяцаюць 3000—4000 рублёў, шліфоўшчыкам — 3000—3500 рублёў, заліўшчыкам металу — 3300—3850 рублёў.

Прыбіральшчык памяшканняў можа разлічваць на заробак у 1100—1450 рублёў, падсобны рабочы — 1100—1300 рублёў, аператар кацельні — 1000—1100 рублёў, інспектар па кадрах — 1000—1200 рублёў, сакратар — 950—1050 рублёў, дворнік — 900—1000 рублёў.

Чытайце таксама:

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы

«Алеся» сыходзіць у гісторыю. Ліквідуюць адно з найстарэйшых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусі

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны

Каментары да артыкула