БЕЛ Ł РУС

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў

30.08.2026 / 09:29

Nashaniva.com

Да Дня горада ў Салігорску з'явіліся чатыры новыя арт-аб’екты — краты былі абраныя як сімвал горада шахцёраў.

Ідэя стварэння скульптур належыць кіраўніцтву мясцовага ЖКГ, а за распрацоўку, выраб і мантаж адказвала кампанія «Карпарацыя дэкору».

Скульптуры ствараліся на сучаснай IT-вытворчасці з выкарыстаннем 3D-мадэлявання, штучнага інтэлекту. Для трываласці ўнутры фігур усталявалі металакаркас, а звонку распісалі ўручную.

Кожны персанаж атрымаў сваю індывідуальнасць і вобраз, каб стаць новай яркай фоталакацыяй для жыхароў і гасцей горада, паведамляе вытворца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула