БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі ўдары па базах беспілотнікаў у Арлоўскай і Растоўскай абласцях

30.08.2026 / 12:41

Nashaniva.com

Украінскія войскі нанеслі масаваныя дальнабойныя ўдары па аб'ектах захоўвання, падрыхтоўкі і запуску расійскіх БПЛА ў Арлоўскай і Растоўскай абласцях, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама пацвердзіў пашкоджанні вайсковага аэрадрома ў Ейску і НПЗ у Ленінградскай вобласці.

Зяленскі падкрэсліў, што ўкраінскія «дальнабойныя адказы» працуюць справядліва і накіраваныя на тое, каб пазбавіць агрэсара рэсурсаў для вядзення вайны, і заклікаў міжнародных партнёраў узмацніць санкцыі супраць расійскай ваеннай інфраструктуры і імпарту замежных кампанентаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула