БЕЛ Ł РУС

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі

30.08.2026 / 13:19

Nashaniva.com

Улады Мінска перагледзелі сваё мінулагодняе рашэнне адмовіцца ад развіцця электронных табло на прыпынках грамадскага транспарту.

Як паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Камендант, устаноўка сістэм раскладу будзе на ўсіх новых прыпынках.

Пры гэтаму масава абсталёўваць існыя аб'екты горад пакуль не плануе: з больш як 2 тысяч мінскіх прыпынкаў табло ёсць прыкладна на 500. Улады тлумачаць гэта высокім коштам праекта і прыярытэтам фінансавання на абнаўленне самога парка грамадскага транспарту.

У верасні мінулага года ад абсталявання прыпынкаў новымі табло адмовіліся праз выдаткі на электраэнергію і наяўнасць альтэрнатывы — расклад можна паглядзець у інтэрнэце. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула