БЕЛ Ł РУС

У Мінску на дарозе ўспыхнула пажарная машына

30.08.2026 / 17:26

Nashaniva.com

Кіроўца паспеў выскачыць.

Скрыншот відэа МНС

Сёння на дарозе на вуліцы Чыжэўскіх у Мінску загарэлася аўто. Аказалася, што агонь ахапіў кабіну пажарнага аўтапад'ёмніка, калі той ехаў на месца выкліку.

Кіроўца паспеў пакінуць машыну, ён не пацярпеў. Работнікі МНС патушылі пажар. Што стала прычынай, высвятляецца.

У горадзе сёння загарэўся прыватны дом на Лошыцкім завулку — туды і ехаў аўтапад'ёмнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула