БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны ўдарылі па «Азоне» ў Белгарадзе

30.08.2026 / 19:10

Nashaniva.com

Маркетплэйс у горадзе часова не прымае заказы.

Украінскія дроны ўдарылі па «Азоне» ў расійскім Белгарадзе.

У кампаніі пацведзілі, што пад атаку трапіў сартавальны цэнтр і хаб дастаўкі. Пачаўся пажар. Супрацоўнікі былі эвакуяваныя, па папярэдніх даных, ёсць пацярпелыя.

Ozon прыпыніў прыём і дастаўку тавараў у Белгарадзе. «Адновім дастаўку і прыём тавараў пасля таго, як перабудуем лагістычныя маршруты», — паведамілі ў кампаніі.

Таксама ў Белгарадзе дроны трапілі па ЦЭЦ і электрычных падстанцыях.

Чытайце таксама:

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon

Каментары да артыкула