БЕЛ Ł РУС

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася

30.08.2026 / 20:13

Nashaniva.com

Кніга Роберта Кіясакі пра фінансавую пісьменнасць разышлася мільёнамі экземпляраў. 

Роберт Кіясакі і Дональд Трамп, 2006 год. Фота: Matt Carasella / Patrick McMullan via Getty Images

У лістападзе мінулага года аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі заявіў, што мае $1,2 млрд доўгу — і гэта стала сенсацыяй.

Насамрэч, гэта сума — агульны доўг групы інвестараў у нерухомасць, з якімі Кіясакі валодае прыблізна 1500 кватэрамі, піша Vanity Fair.

Асабістая доля Кіясакі ў гэтым доўгу значна меншая — пры даходзе каля $3 млн за год, паводле ацэнкі, гэта можа быць $30—60 млн, а не $1,2 млрд.

Адкуль доўг? Калі кошт нерухомасці расце, Кіясакі пазычае яшчэ больш грошай пад узрослы капітал і выкарыстоўвае гэтыя пазыкі як «даход», які не абкладаецца падаткам. Кожны актыў ізаляваны ў асобным LLC (таварыстве з абмежаванай адказнасцю)— калі адзін праект прагарыць, банк страчвае грошы, але сам Кіясакі абаронены «файрволамі» паміж кампаніямі.

Яго філасофія: няважна, колькі ў цябе даўгоў, калі банкі працягваюць даваць табе ў пазыку — а яны, паводле яго слоў, «ніколі не пытаюцца табель паспяховасці».

Кіясакі прызнаецца: ён любіць шокавыя заявы — спецыяльна называе страшную лічбу, каб прыцягнуць увагу, а потым патлумачыць, чаму «інвестыцыйны доўг — гэта добра».

Сам Кіясакі, у гасцях якога пабывалі журналісты, жыве ў Фініксе (штат Арызона, ЗША) у незвычайным доме ў мараканскім стылі — з брудна-глінянымі сценамі і ружовымі дзвярыма, сярод тыповых арызонскіх дамоў з іспанскай чарапіцай. Купіў яго за $4,5 млн пасля разводу. «Я ведаю, гэта дзіўна, але я дзіўны», — кажа ён.

У ягоным доме ёсць асабісты музей з яго дасягненнямі: рамкі са спісамі бестселераў, таблічка за мільён праслухоўванняў падкаста, фота з Опрай, Борысам Джонсанам і Робертам Кенедзі-малодшым.

Кіясакі сябруе з Дональдам Трампам, напісаў з ім дзве кнігі. «Я люблю гэтага хлопца. Ён засранец, але іншага Дональда Трампа няма», — кажа ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула