БЕЛ Ł РУС

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы

30.08.2026 / 22:00

Nashaniva.com

Шкурын выступае за «Катавіцы» з верасня 2025 года. Дагэтуль гуляў за варшаўскую «Легію».

Ілля Шкурын падчас матчу. Фота: GKS Katowice / Facebook

Беларускі нападнік Ілля Шкурын, які цяпер гуляе за польскую каманду «Катавіцы», прынёс сваёй камандзе перамогу.

У матчы шостага тура чэмпіянату Польшчы па футболе «Катавіцы» сустрэліся з «Гурнікам». Шкурын забіў тры галы — на 11-й, 91‑й і 100‑й хвілінах. Яго каманда з лікам 3:2 абышла віцэ-чэмпіёна Польшчы.

Клуб Шкурына цяпер знаходзіцца на 4‑м месцы з 18 у табліцы польскага чэмпіянату.

А сам беларус на другім месцы сярод найлепшых снайпераў чэмпіянату, у яго ўжо пяць забітых галоў.

Шкурын выступае за «Катавіцы» з верасня 2025 года. Дагэтуль гуляў за варшаўскую «Легію».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула