БЕЛ Ł РУС

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў

30.08.2026 / 23:10

Nashaniva.com

Ён патлумачыў гэта тым, што большасць бацькоў выступае за першую змену ў школах.

Фота: sb.by

Міністр адукацыі Андрэй Іванец пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў.

Ён патлумачыў гэта тым, што большасць бацькоў выступае за першую змену ў школах. Таму ўстановы адукацыі, дзе раней дзеці вучыліся ў дзве змены, паступова пераводзяць на адну.

«Толькі 15 % школ будуць працаваць у дзве змены ў краіне, а 85 % — у адназменным рэжыме. Таму, вядома, дзесьці кіраўнік школы спрабуе «ушчыльніць» нашых дзяцей, але для таго, каб менавіта стварыць магчымасць навучання ў першую змену. Таму тут трэба ставіцца з разуменнем», — сказаў ён у эфіры канала «Першы інфармацыйны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула