БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі, што пастаўкі бензіну з беларускіх НПЗ у Расію ідуць «на максімуме»

31.08.2026 / 09:02

Nashaniva.com

Расія ўдзячная Беларусі за пастаўкі бензіну з беларускіх НПЗ. Аб гэтым журналістам заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Пастаўкі паліва ідуць. Яны і так ідуць на максімуме», — сказаў Пяскоў, адказваючы на ​​пытанне, ці абмяркоўваў Уладзімір Пуцін з Лукашэнкам пытанне паставак.

«Беларускія сябры вельмі чула рэагуюць на патрэбы, за што мы ім удзячныя», — адзначыў ён.

Паліўнае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна і Аляксандра Лукашэнкі 28 жніўня. Лукашэнка паабяцаў выканаць абавязацельствы з боку Беларусі: «ад дробязей з палівам — дызелем, бензінамі рознымі і г.д. … да сур'ёзных сістэмных пытанняў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула