БЕЛ Ł РУС

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

31.08.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Раніцай 31 жніўня Свярдлоўскую вобласць Расіі атакавалі беспілотнікі. У рэгіёне абвясцілі рэжым небяспекі ад БПЛА, а мясцовы аэрапорт Кальцова часова закрылі.

У Чкалаўскім раёне Екацерынбурга пасля выбухаў пачаўся пажар. Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў і маніторынгавых тэлеграм-каналаў, дроны і іх абломкі пацэлілі ў шматпавярховыя жылыя дамы, а таксама ў лагістычны хаб Wildberries — там правялі эвакуацыю персаналу.

Губернатар Свярдлоўскай вобласці Дзяніс Паслер пацвердзіў траплянне БПЛА і іх абломкаў у жылы комплекс і лагістычны цэнтр.

Ён заявіў, што ахвяр няма, інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца, а на месцах узгарання працуюць экстранныя службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула