БЕЛ Ł РУС

У Брэсце жанчына праз шумных суседзяў стала кідаць вазоны з акна

31.08.2026 / 11:21

Nashaniva.com

Жанчына вазонамі разбіла чужы аўтамабіль.

У Брэсце жанчыне шумныя суседзі некалькі сутак запар перашкаджалі ноччу спаць. Каб «выпусціць пару», яна стала кідаць вазоны ў акно.

Адзін з іх упаў на прыпаркаваны каля дома аўтамабіль Toyota.

На даху машыны засталася ўмяціна, разбілася шкло люка, а на лакафарбавым пакрыцці з'явіліся драпіны і сколы.

Згодна з высновамі эксперта, агульны памер нанесенай шкоды, які жанчыне давядзецца кампенсаваць, склаў 2400 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула