БЕЛ Ł РУС

Сумеснае беларуска-кыргызскае прадпрыемства па вытворчасці электратрансфарматараў адкрыецца ў Кыргызстане

31.08.2026 / 13:01

Nashaniva.com

У верасні адбудзецца афіцыйнае адкрыццё сумеснага беларуска-кыргызскага прадпрыемства па вытворчасці электрычных трансфарматараў, паведамляе БЕЛТА.

31 жніўня ў Бішкеку з удзелам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дагавора пра запуск сумеснага прадпрыемства. Афіцыйнае адкрыццё завода запланаванае на 11 верасня ў анлайн-рэжыме з удзелам прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава.

З беларускага боку ў рэалізацыі гэтага праекта ўдзельнічае Мінскі электратэхнічны завод імені В.І. Казлова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула