БЕЛ Ł РУС

На таргі выставілі машыну ксяндза Акалатовіча

31.08.2026 / 22:40

Nashaniva.com

На аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэнне» на продаж выставілі Volkswagen Transporter 2007 года, які належаў былому палітзняволенаму, ксяндзу Генрыху Акалатовічу, заўважыла «Хрысціянская візія».

Генрык Акалатовіч

Пачатковая цана аўтамабіля — 16 860 рублёў. Таргі прызначаныя на 15 верасня. На машыну накладзены арышт судовага выканаўцы.

Гэта ўжо не першая спроба беларускіх уладаў прадаць маёмасць святара. Раней з аўкцыёну пайшлі ягоныя старыя абразы — іх набыў адзіны зарэгістраваны ўдзельнік. А вось зямельны ўчастак у Баранавіцкім раёне прадаць не ўдалося. Аўтамабілі Акалатовіча таксама раней выстаўляліся на таргі.

Сам Генрых Акалатовіч быў арыштаваны 16 лістапада 2023 года і асуджаны на 11 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго вызвалілі пасля памілавання, пасля чаго ён выехаў у Рым.

Чытайце таксама:

Знайшоўся купец на тры абразы ксяндза Генрыха Акалатовіча

Выставілі на продаж яшчэ некалькі абразоў, арыштаваных у ксяндза Генрыха Акалатовіча

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён

Каментары да артыкула