БЕЛ Ł РУС

«Дайце фота мразі». Ціханоўскі атакаваў гумарыста Джыпсінкова. Той адказаў

31.08.2026 / 23:01

Nashaniva.com

«Хто ён, што ён і дзе працуе, будзем разбірацца», — пагражае Ціханоўскі.

Міхаіл «Джыпсінкоў» Цыганкоў суправадзіў сваё «пакаянне» тым фота, якое публікавалі сілавікі пасля яго затрымання ў студзені 2022 года.

Джыпсінкоў — папулярны беларускі твітар-блогер, чые жарты разыходзяцца па ўсім інтэрнэце. Міхаіл Цыганкоў — гэта сапраўднае імя блогера — часта смяецца і на палітычныя тэмы. І тут у яго адбылося непаразуменне з Сяргеем Ціханоўскім. Канфлікт разліўся адразу на некалькі сацсетак — і на фэйсбук, і на трэдсы, і на твітар.

Калі Ціханоўскі анансаваў вайну з «Нашай Нівай», Джыпсінкоў удакладніў у яго: «Гэта рашучы ўдар па нашанівізму?» Каментар сабраў у чатыры разы больш лайкаў, чым стартавы допіс Ціханоўскага. 

А ў твітары Джыпсінкоў напісаў: «Сяргей Ціханоўскі з размахам абвясціў вайну незалежным СМІ».

Гэта выклікала абураную рэакцыю з боку Ціханоўскага.

Сяргей Ціханоўскі

«Сярога, а што гэта за Джыпсінкоў. Ён пастаянна гадзіць і ліе дзярмо ў твітары. Я думаў, гэта прапаганда Лукі. Гэта наш, ці што? Дайце фота мразі і апісанне, хто ён, што ён і дзе працуе, будзем разбірацца», — спытаў Ціханоўскі ў Сяргея Спарыша — іншага былога палітвязня, паплечніка Вольгі Карач і ненавісніка Святланы Ціханоўскай. 

Спарыш для даведкі накідаў у адказ спасылак на ранейшыя інтэрв’ю Джыпсінкова. 

«І чо яна ўзлаваная такая, гэтая мразь? Чаму яе называюць легендай твітара?» — задаўся наступным пытаннем Ціханоўскі.

Джыпсінкоў адказаў палітычнаму дзеячу. Свой «пакаяльны адказ» ён суправадзіў тым фота, якое публікавалі сілавікі пасля яго затрымання ў студзені 2022 года.

«Цыганкоў Міхаіл Юр’евіч, 1995 года нараджэння, г. Бабруйск. Працую ў міжнароднай ІТ кампаніі, задавайце пытанні», — прадставіўся ён па-беларуску. Але для камунікацыі з Ціханоўскім перайшоў на рускую: «Пішу на зразумелай [мове]. Я, Цыганкоў Міхаіл Юр'евіч, хацеў бы папрасіць прабачэння за тое, што мае прыколы так доўга выводзілі тваю амбіцыйную душу паэта з раўнавагі. Абяцаю, што ўсе наступныя будуць лепшыя і свіст флягі будзе чутны ад штата Georgia да Georgia».

«Даводзіць справу да судоў за абразы мы не будзем, мы ж прыстойныя людзі. Разбярэмся смешнымі карцінкамі і каламбурамі», — падсумаваў ён.

І пачаў посціць мемы на тэму.

«Будзем збіраць падабайкі на магутны ўдар па Ціханізму», — абвясціў Джыпсінкоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула