БЕЛ Ł РУС

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года

31.08.2026 / 22:48

Nashaniva.com

Пра сярэднюю працягласць жыцця ў беларускай сталіцы паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько. Паводле яго слоў, спецыялісты прагназуюць, што да 2040 года гэты паказчык перавысіць 80 гадоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Мінску жывуць каля 476 тысяч пенсіянераў, з іх прыкладна 200 тысяч — людзі ва ўзросце больш за 70 гадоў.

Пажылыя людзі з'яўляюцца аднымі з асноўных атрымальнікаў паслуг тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. У іх дзейнічаюць каля 310 гурткоў і клубаў, якія наведваюць больш за 7 тысяч чалавек. Найбольш папулярныя заняткі, звязаныя са спортам і аздараўленнем, камп'ютарнай і фінансавай граматнасцю, рукадзеллем і прыкладным мастацтвам.

У сацыяльных пансіянатах сталіцы цяпер жывуць каля 3,5 тысячы чалавек, а іх запоўненасць складае прыкладна 97%.

У Мінску працуюць восем стацыянарных сацыяльных устаноў. У мінулым годзе ўвялі ў эксплуатацыю два новыя карпусы, яшчэ два аб'екты плануюць завяршыць у наступным годзе. У прыватнасці, на вуліцы Выгоцкага будуецца дзіцячы пансіянат, а на вуліцы Ангарскай працягваецца рэканструкцыя пансіяната «Гармонія».

Чытайце таксама:

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%

Бабуля з Мінска пагаварыла з іншай бабуляй пра мімозу — і страціла больш за 10 тысяч рублёў

«Трэба прыняць найстражэйшыя меры!» У Салігорску пенсіянерка паскардзілася на тыктокераў, якія здымаюць танцы ў парку

У Мінску 84‑гадовая пенсіянерка пабегла на чырвонае святло і трапіла пад колы

Каментары да артыкула