БЕЛ Ł РУС

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек

1.09.2026 / 08:12

Nashaniva.com

Ураджэнец Пермі прыйшоў у цір як звычайны наведвальнік, атрымаў зброю і раптоўна адкрыў агонь.

Міхаіл Шабунін. Фота: паліцыя Чарнагорыі

У Чарнагорыі завяршылася маштабная спецаперацыя па нейтралізацыі 30‑гадовага грамадзяніна Расіі Міхаіла Шабуніна, які ўчыніў масавы расстрэл у стралковым клубе. Нападнік застрэліўся ў лесе за 100 км ад места здарэння, калі зразумеў, што цалкам ачэплены спецназам.

Трагедыя адбылася напярэдадні на стрэльбішчы «Češka zbrojevka» паблізу Данілаўграда.

Ураджэнец Пермі прыйшоў у цір пад выглядам звычайнага наведвальніка, атрымаў зброю і раптоўна распачаў агонь.

На месцы загінулі трое інструктараў ціра: 20, 24 і 67 гадоў.

Пасля забойства Шабунін скраў аўтамабіль, які належаў адной з ахвяр, і ўцёк. Пакінуўшы машыну на ўскраіне Падгорыцы, ён перасеў у таксі і праехаў каля 100 кіламетраў да Херцэг-Нові.

Паліцыя абвясціла перахоп, задзейнічаўшы антытэрарыстычныя сілы, спецназ і вайсковы верталёт.

На вуліцах гарадоў выстаўлялі блокпасты, мясцовым жыхарам загадалі не пакідаць дамы.

Вырашальная фаза аперацыі разгарнулася каля 03:35 ночы ў лесе. Спецназаўцы заблакавалі ўцекача. Шабунін распачаў агонь у бок паліцынтаў, а пасля выстраліў сабе ў галаву, паведамляе паліцыя.

Матывы здарэння пакуль не вядомыя.

У звязку з трагедыяй 1 і 2 верасня ў краіне абвясцілі днямі жалобы, а пачатак навучальнага года ў Данілаўградзе перанеслі на 3 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула