БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат

1.09.2026 / 13:23

Nashaniva.com

«Савушкаў прадукт» стаў адзіным удзельнікам таргоў па продажы асноўнай пляцоўкі збанкрутаванага Полацкага малочнага камбіната. Разам з вытворчымі будынкамі і абсталяваннем пакупніку перайшлі правы на вядомы брэнд «Мі-Шу!», паведамляюць «Віцьбічы». 

«Савушкаў прадукт» стаў уласнікам асноўнай вытворчай пляцоўкі Полацкага малочнага камбіната, які ліквідуюць праз банкруцтва. Брэсцкая кампанія была адзіным удзельнікам таргоў і прапанавала ўсяго на 526 рублёў больш за пачатковую цану.

Маёмасны комплекс прадалі за 32 мільёны 593 тысячы рублёў. Пакупнік павінен цалкам разлічыцца за яго цягам 30 дзён пасля заключэння дамовы.

У лот увайшлі каля 200 аб’ектаў — пераважна вытворчыя будынкі і абсталяванне на асноўнай пляцоўцы камбіната ў Полацку. Разам з імі «Савушкаў прадукт» атрымаў правы на таварныя знакі «Мі-Шу!» — панду і сэрца.

Полацкі малочны камбінат быў прызнаны банкрутам рашэннем Эканамічнага суда Віцебскай вобласці. Яго крэдыторская запазычанасць перавышала 377,8 мільёна рублёў — больш як у дзесяць разоў за цану, па якой прадалі полацкую пляцоўку. Супраць прадпрыемства распачалі 930 выканаўчых вытворчасцяў.

Атрыманыя ад продажу грошы накіруюць на абавязковыя плацяжы і частковую выплату даўгоў перад крэдыторамі.

Паводле ўмоў конкурсу, «Савушкаў прадукт» павінен не менш за пяць гадоў выкарыстоўваць комплекс як прадпрыемства харчовай прамысловасці, стварыць у рэгіёне як мінімум 400 працоўных месцаў і ўкласці не менш за 50 мільёнаў рублёў цягам пяці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула