БЕЛ Ł РУС

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане

1.09.2026 / 14:00

Nashaniva.com

Беларусы Максім Высоцкі і Уладзімір Маслоўскі разам з іншымі футбалістамі кыргызскага клуба ОшМУ дапамаглі выбрацца з пажару жанчыне, якая праз стан здароўя не магла самастойна пакінуць кватэру.

Пажар здарыўся 29 жніўня ў Ошы. Футбалісты вярталіся з трэніроўкі на базу, калі заўважылі агонь у суседнім доме.

Яны кінуліся туды і на другім паверсе знайшлі пажылую жанчыну. Праз стан здароўя яна не магла самастойна выйсці з кватэры. Яшчэ да прыезду ратавальнікаў гульцы дапамаглі ёй пакінуць ахоплены агнём дом, пасля чаго перадалі медыкам хуткай дапамогі.

Разам з беларусамі ў выратаванні жанчыны ўдзельнічалі Андрэй Сідараў, Мірлан Худайбердзіеў, Шэрзодбек Кадзіраў і Тэмірлан Джакыпаў, паведаміў футбольны клуб.

«Для нас футбол — гэта не толькі вынік на полі. Гэта таксама чалавечнасць, узаемадапамога і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Ганарымся нашымі хлопцамі», — заявіў клуб.

Максім Высоцкі — 31‑гадовы брамнік. Пасля выступаў за «Баранавічы», «Нафтан», магілёўскі «Дняпро» і светлагорскі «Хімік». У Кыргызстан Высоцкі пераехаў у 2025 годзе і стаў асноўным галкіперам ОшМУ.

Уладзімір Маслоўскі — 25‑гадовы паўабаронца, які раней гуляў у Беларусі, у тым ліку за «Смаргонь». Ён таксама перайшоў у ОшМУ ў 2025 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула