Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці
У цэнтры Мінска 1 верасня адбылася аварыя на лініі электрасетак. Без электрычнасці засталіся дамы на вуліцах Чырвонай, Залатая Горка, Камуністычнай, Кісялёва, Казлова, Веры Харужай, а таксама частка праспекта Незалежнасці.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Энергетыкі паведамілі, што працуюць над ліквідацыяй аварыі і плануюць аператыўна аднавіць электразабеспячэнне. Арыенціровачным часам называецца 17:00.
Чытайце таксама:
У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс