БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца аўтамабіля збіў дарожнага рабочага падчас працы

1.09.2026 / 17:15

Nashaniva.com

1 верасня днём каля дома №3А на вуліцы Гарэцкага ў Мінску 45‑гадовы кіроўца аўтамабіля LiXiang наехаў на 52‑гадовага рабочага, які абслугоўваў інжынерныя сеткі і ў момант аварыі знаходзіўся на праезнай частцы.

Рабочы быў апрануты ў святлоадбівальную камізэльку павышанай бачнасці. Пасля наезду мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула