Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі
27‑гадовая брытанская порнаактрыса і мадэль OnlyFans Боні Блю нарадзіла дзіця пасля сэксуальнага марафону з больш чым 400 мужчынамі. Яе падпісчыкі цяпер жартуюць, што менавіта яны могуць быць бацькамі дзіцяці, піша брытанскае выданне Mirror.
Фота: Bonnie Blue / Instagram
Боні Блю вядомая сваімі скандальнымі сэксуальнымі акцыямі. Напрыклад, яна сцвярджала, што за 12 гадзін мела інтымныя кантакты з 1057 мужчынамі.
У новым відэа Боні паказала кадры з мужчынамі ў масках, якія раней сабраліся для яе акцыі па пошуку «бацькі дзіцяці». Затым яна паказала сваю цяжарнасць і паездку на роды ў знакамітае аддзяленне Lindo Wing лонданскай бальніцы Святой Марыі, дзе нараджала, у прыватнасці, Кейт Мідлтан.
Адсылаючы да сваёй ранейшай акцыі з 1057 мужчынамі, Боні падпісала відэа: «А цяпер нас 1058».
Падпісчыкі павіншавалі яе з нараджэннем дзіцяці, хоць некаторыя ў жарт называлі сябе «гордымі бацькамі». Іншыя пыталіся, хто сапраўдны бацька дзіцяці.
Некаторыя карыстальнікі раскрытыкавалі Боні за тое, што яна ператварае асабістае жыццё і нараджэнне дзіцяці ў кантэнт. Раней яна, напрыклад, публікавала фатаграфіі жывата пры цяжарнасці з подпісам «групавы праект».
Пра сваю цяжарнасць Боні ўпершыню паведаміла ў лютым 2026 года — праз некалькі тыдняў пасля таго, як, паводле яе слоў, мела інтымныя кантакты больш чым з 400 мужчынамі.